Дарагія землякі! Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні з надыходзячым Новым годам!
Дарагія землякі!
Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні з надыходзячым Новым годам!
Гэтыя цудоўныя дні дораць нам цяпло і святло, надзею і аптымізм, прыбаўляюць сілы, цярпенне і мудрасць, аб'ядноўваюць родных, калег і сяброў. Усё гэта дазваляе імкнуцца да новых дасягненняў і поспехаў.
Год, які сыходзіць, для ўсіх нас быў насычаным падзеямі, здзяйсненнямі і выклікамі. Але, нягледзячы на ўсе цяжкасці, мы годна яго завяршылі. Нам удалося забяспечыць бесперабойную працу нашых прадпрыемстваў і захаваць станоўчую дынаміку развіцця галін народнай гаспадаркі. Мы вырошчвалі хлеб, будавалі жыллё, добраўпарадкоўвалі населеныя пункты, захавалі мір і стабільнасць на нашай зямлі.
Шчыра дзякуем усім працаўнікам Лепельшчыны за працавітасць і актыўны ўдзел у жыцці рэгіёна. Велізарнае дзякуй за самааддачу і сапраўдны патрыятызм!
Так, мы з вамі многага дасягнулі, але яшчэ больш нам трэба зрабіць. Наперадзе – новы год, а значыць, новыя задачы і разам з імі – новыя поспехі. Не сумняваемся, што Лепельскі раён захавае курс на сацыяльную стабільнасць і рост дабрабыту людзей. Дарагія сябры! Няхай надыходзячы Год якасці будзе якасным ва ўсім: у працы, у ажыццяўленні намечаных планаў, у асабістым жыцці. Няхай ён стане выдатнай магчымасцю працягнуць свае паспяховыя пачынанні і цудоўным шанцам для тых, хто вырашыў пачаць усё спачатку.
Дарагія сябры! Сустракаючы Новы год, мы верым у цуд гэтай чароўнай ночы, спадзяемся, што наступныя 12 месяцаў будуць яшчэ больш паспяховымі і шчаслівымі.
Беражыце адзін аднаго! Няхай шчасце, мір, здароўе, любоў і дастатак напоўняць вашы дамы! Няхай кожны дзень новага года дорыць вам пачуццё гордасці – за сябе, за сваіх блізкіх, за нашу Лепельшчыну і Рэспубліку Беларусь!
З святам вас! З Новым 2024-м годам!
Міхаіл Кісялевіч, старшыня райвыканкама.
Ігар Урбан, старшыня раённага Савета дэпутатаў.