Паважаныя жыхары Лепельскага раёна! Віншуем вас з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі!
Паважаныя жыхары Лепельскага раёна!
Віншуем вас з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі!
Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі сімвалізуе цвёрдую прыхільнасць нашых краін шматвяковай дружбе і агульным духоўным каштоўнасцям. Непадзельная спадчына мінулага, у якім былі Вялікая Перамога і стваральная праца некалькіх пакаленняў, абумовіла лёсавызначальнае рашэнне разам будаваць сваю будучыню.
Гэта свята — сімвал нашай духоўнай блізкасці, непарыўнай блізкасці лёсаў, шчырай дружбы, узаемнай падтрымкі і ўмацавання ўсебаковага стратэгічнага партнёрства.
Няхай добрыя адносіны паміж братнімі народамі мацнеюць і развіваюцца на аснове раўнапраўя, павагі, згоды і ўзаемнага даверу! Прыміце найлепшыя пажаданні здароўя, міру і дабрабыту!
Старшыня
Лепельскага раённага выканаўчага камітэта
М.Л.Кісялевіч
Старшыня
Лепельскага раённага Савета дэпутатаў
І.Г.Урбан