Паважаныя жыхары Лепельскага раёна! Прыміце віншаванні з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі!
Паважаныя жыхары Лепельскага раёна!
Прыміце віншаванні з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі!
Гэты свята – сімвал нашай духоўнай блізкасці, непарыўнай блізкасці лёсаў, шчырай дружбы і ўзаемнай падтрымкі, умацавання ўсебаковага стратэгічнага партнёрства. Яно нагадвае нам аб агульных дасягненнях нашых продкаў, іх нязменнай салідарнасці ў самыя цяжкія часы.
Гісторыя неаднаразова даказвала: толькі разам Беларусь і Расія здольныя годна адказаць на любыя выклікі і пагрозы. Сёння, калі міжнародная супольнасць перажывае складаны час канфліктаў і крызісаў, наша адзінства мае асаблівую каштоўнасць.
Няхай Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі заўсёды будзе сімвалам непадзельнасці лёсаў многіх пакаленняў беларусаў і расіян.
У гэты святочны дзень жадаем усім мірнага неба над галавой, згоды і дабрабыту, моцнага здароўя і дасягнення пастаўленых мэт!