Паважаныя лепельчане!
Дзяржаўны герб, сцяг і гімн – галоўныя сімвалы суверэннай дзяржавы. Гэтыя нацыянальныя арыенціры ўвасабляюць незалежнасць і сілу нашай Айчыны. Зацвярджаюць вернасць і адданасць традыцыям, умацоўваюць сувязь эпох і пераемнасць пакаленняў.
Дзяржаўныя сімвалы - гэта прадмет гонару, пашаны і пакланення. Нашы дзяржаўныя герб і сцяг стваралі людзі, адухоўленыя высокімі ідэямі, добра ўсведамлялі каштоўнасць незалежнасці і чыстага мірнага неба. Іх мары аб светлай будучыні для свайго народа мы і сёння бачым у прамянях усходзячага сонца, апраўленага мірнымі каласамі на выяве нашага герба. Аб подзвігах, здзейсненых у гады Вялікай Айчыннай вайны, нагадвае нам палатно Дзяржаўнага сцяга - пераемніка Сцяга Перамогі. Нацыянальны арнамент захоўвае нашы старажытныя культурныя традыцыі. Усё гэта непахісныя вобразы, якія ляжаць у аснове сучаснай сімволікі Беларусі, сталі сапраўднымі абярэгамі роднай зямлі.
Сапраўдны патрыятызм праяўляецца не ў словах і лозунгах, а ў жыццёвай пазіцыі чалавека, яго паўсядзённых справах на карысць роднай краіны. Памятайце, што сёння дзяржаўная сімволіка ўвасабляе незалежнасць і дзяржаўны суверэнітэт Беларусі, аб'ядноўвае ўсіх нас у імкненні зберагчы жыццёвы ўклад, спрадвечныя традыцыі і гераічнае мінулае. Любоў да роднай зямлі, беражлівае стаўленне да традыцый, гістарычнай памяці з'яўляюцца залогам не толькі захавання нацыі, але і ўзмацнення ролі нашай Беларусі на сусветнай арэне.
Дарагія лепельчане, хай гэты дзень надасць вам сілы і ўпэўненасці ў дасягненні пастаўленых мэт. А ў жыцці з кожным годам будзе ўсё больш і больш нагодаў для гонару за свой рэгіён, за сваю Айчыну. З святам! З Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь!