Дарагія жанчыны! Прыміце шчырыя віншаванні з цудоўным святам – Днём маці!

Дарагія жанчыны!
Прыміце шчырыя віншаванні з цудоўным святам – Днём маці!

Гэты асаблівы дзень – даніна павагі ўсім маці і прызнанне на дзяржаўным узроўні найважнейшай ролі жанчыны ў развіцці грамадства.

Менавіта дзякуючы жанчыне пачынаецца і працягваецца жыццё на зямлі. Мама – гэта галоўны настаўнік, мудры дарадца і самы адданы сябар. Мацярынская любоў была і застаецца вялікай стваральнай сілай, апорай духоўнасці, высокай маральнасці і патрыятызму.

Мы ганарымся нашымі жанчынамі, якія з'яўляюцца прадстаўнікамі самых розных прафесій, паспяхова сумяшчаюць працоўную і грамадскую дзейнасць і пры гэтым застаюцца клапатлівымі маці і любячымі жонкамі.

У гэты святочны дзень мы шчыра дзякуем усім жанчынам за нястомную працу і цярпенне, мудрасць і шчодрасць!

Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, аптымізму і дабрабыту, выканання самых запаветных жаданняў! 

Старшыня Лепельскага райвыканкама Міхаіл Кісялевіч
Старшыня Лепельскага райсавета Ігар Урбан