Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны! Паважаныя жыхары і госці Лепельшчыны! Віншуем Вас з Днём Вялікай Перамогі!

  Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны! Паважаныя жыхары і госці Лепельшчыны! Віншуем Вас з Днём Вялікай Перамогі!

  Гэты дзень - сімвал вялікага подзвігу, народнага адзінства і каштоўнасці міру на нашай зямлі.

  Мір і стварэнне – фундамент незалежнай дзяржавы. Сёння, калі адкрываюцца ўсё новыя факты генацыду насельніцтва, мы зноў пераконваемся, што памяць аб мужнасці ўсіх, хто ваяваў на франтах і працаваў у тыле падчас Вялікай Айчыннай вайны – святая! Дзякуючы іх стойкасці ў нас ёсць сучасная Беларусь – мірная, чыстая і моцная.

  Наш святы абавязак – захоўваць і прымнажаць бясцэнную спадчыну, цвёрда адстойваючы інтарэсы сваёй краіны.

  Няхай радасць свята Вялікай Перамогі дакранецца кожнай сям'і, напоўніць усіх высокімі пачуццямі, натхніць на добрыя справы. Мірнага неба над галавой, бадзёрасці духу і дабрабыту! З святам! З Днём Перамогі!