Дарагія землякі!  Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні з Новым годам!

 Дарагія землякі!

 Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні з Новым годам!

Гэтыя цудоўныя дні дораць нам цяпло і святло, надзею і аптымізм, прыбаўляюць сіл, цярпення і мудрасці, аб'ядноўваюць родных, калег і сяброў. Усё гэта дазваляе імкнуцца да новых дасягненняў і поспехаў.

Год, які сыходзіць, для ўсіх нас быў насычаным падзеямі, здзяйсненнямі і выклікамі. Але, нягледзячы на ўсе цяжкасці, мы годна яго завяршылі. Нам удалося забяспечыць бесперабойную працу нашых прадпрыемстваў і захаваць станоўчую дынаміку развіцця галін народнай гаспадаркі. Мы вырошчвалі хлеб, будавалі жыллё, добраўпарадкавалі населеныя пункты, захавалі мір і стабільнасць на нашай зямлі.

Шчыра дзякуем усім працаўнікам Лепельшчыны за працавітасць і актыўны ўдзел у жыцці рэгіёна. Велізарнае дзякуй за самааддачу і сапраўдны патрыятызм!

Так, мы з вамі многага дасягнулі, але яшчэ больш нам трэба зрабіць. Наперадзе – новы год, а значыць, новыя задачы і разам з імі – новыя поспехі. Не сумняваемся, што Лепельскі раён захавае курс на сацыяльную стабільнасць і рост дабрабыту людзей.

Дарагія сябры! Сустракаючы Новы год, мы верым у цуд гэтай чароўнай ночы, надеемся, што наступныя 12 месяцаў будуць яшчэ больш паспяховымі і шчаслівымі.

Беражыце адзін аднаго! Няхай шчасце, мір, здароўе, любоў і дастатак напоўняць вашы дамы! Няхай кожны дзень новага года дорыць вам пачуццё гордасці – за сябе, за сваіх блізкіх, за нашу Лепельшчыну і Рэспубліку Беларусь!

З святам вас! З Новым 2023-м годам!

Міхаіл Кісялевіч, 

старшыня райвыканкама.

Ігар Урбан, 

старшыня раённага Савета дэпутатаў.