Паважаныя жыхары раёна!

Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні са святам працы!

Гэты дзень стаў сімвалам яднання ўсіх працаўнікоў. Для людзей старэйшага пакалення Першамай па-ранейшаму увасабляе працоўную салідарнасць, для моладзі — вясновае абнаўленне і надзею на будучыню.

Сёння важна захаваць добрыя традыцыі, закладзеныя многімі пакаленнямі, і выхаваць у нашых дзецях любоў і павагу да людзей працы, пачуццё абавязку і адказнасці.

Асаблівыя словы падзякі ветэранам — усім, хто добрасумленна працаваў на карысць нашай краіны і пайшоў на заслужаны адпачынак.

Няхай жыццё будзе напоўнена цікавай працай і творчасцю, смелымі задумамі і яркімі ідэямі.

Няхай у кожным доме і ў цэлым у нашай краіне будуць мір, згода і разуменне. Выдатнага ўсім настрою, моцнага здароўя і шчасця.