Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны! Дарагія лепельчане!

Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны! Дарагія лепельчане!
Віншуем вас з Днём Вялікай Перамогі!

9 Мая застаецца самым дарагім і святым святам для кожнай сям'і, для нашай краіны! Гэта дзень агульнанацыянальнага гонару, доблесці, славы, самаадданасці і ўдзячнай памяці.

Мы беражліва захоўваем імёны тых, хто са зброяй у руках ці ля станка набліжаў гадзіну Перамогі. Аддаём даніну павагі неўміручаму подзвігу савецкага народа, які выратаваў свет ад нацызму, абараніў Радзіму ад ворага, каб цяперашнія пакаленні маглі свабодна жыць, ствараць, тварыць і любіць, чуць гучны смех сваіх дзяцей і марыць пра іх будучыню.

Нізкі вам паклон і бясконцая падзяка, дарагія ветэраны і працаўнікі тылу, за мірнае неба над галавой!

Жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, міру, дабра і дабрабыту ў імя працвітання любай Беларусі!

З святам! З Днём Вялікай Перамогі!

Міхаіл Кісялевіч, старшыня Лепельскага раённага выканаўчага камітэта
Ігар Урбан, старшыня Лепельскага раённага Савета дэпутатаў