Паважаныя хрысціяне Лепельшчыны! Прыміце шчырыя віншаванні са светлым святам Вялікадня.

Паважаныя хрысціяне Лепельшчыны! Прыміце шчырыя віншаванні са светлым святам Вялікадня.

У гэтыя радасныя дні ўсіх людзей перапаўняе пачуццё глыбокай радасці і імкненне тварыць добрыя справы, адчуць дачыненне да вечных каштоўнасцей, заснаваных на дабры, міласэрнасці і спачуванні.

Няхай свята каталіцкага Вялікадня прынясе Вам і Вашым блізкім мір і гармонію, дастатак і працвітанне, шчырыя эмоцыі. Няхай не згасае святло Вашай душы, няхай не пакідае Вас вера.

Жадаем дабра і цяпла, міру і сонечнага настрою ў Вашых дамах і Вашых сэрцах!