Паважаныя спартсмены!
Шчыра віншуем Вас з паспяховым выступленнем на II Гульнях краін СНД, якія праходзяць з 4 па 14 жніўня 2023 года ў Рэспубліцы Беларусь!
Ганарымся поспехамі нашых землякоў:
- пераможцаў спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы ў кіданні молата Каралёнак Сафію, па цяжкай атлетыцы ў вагавой катэгорыі 61 кг Лапцева Генадзя;
- серабраных прызёраў па дзюдо ў вагавой катэгорыі
- 48 кг Макеенка Арыну, па лёгкай атлетыцы ў кіданні молата Шчарбенок Вераніку;
- бронзавых прызёраў па дзюдо ў вагавой катэгорыі 60 кг Сычова Мацвея, у вагавой катэгорыі 90 кг Марова Яўгена, па лёгкай атлетыцы ў кіданні молата Варапаева Іллю, у шасціборстве Грышчанкова Ягора, па цяжкай атлетыцы ў вагавой катэгорыі 45 кг Пічугіну Паліну, вагавой катэгорыі 55 кг Верцінскага Рыгора, вагавой катэгорыі 73 кг Жарноўскага Іллю!
Выказваем вам шчырую падзяку за працавітасць і настойлівасць, важкі ўклад у спартыўныя дасягненні беларускіх спартсменаў на міжнароднай арэне.
Жадаем і надалей захоўваць лідарства на спаборніцтвах самага высокага ўзроўню! Здароўя, дабрабыту, удачы і новых спартыўных перамог і дасягненняў на карысць роднай Віцебшчыны і Рэспублікі Беларусь!
А.М.Субоцін, В.В.Цярэнцьеў,
старшыня старшыня
Віцебскага абласнога Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта Савета дэпутатаў
Крыніца: belta.by