Паважаныя работнікі і ветэраны аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці!

Паважаныя работнікі і ветэраны аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу!

Гэта свята аб'ядноўвае ўсіх, хто прысвяціў сябе сялянскай працы, з дня ў дзень укладвае ўсю душу ў тое, каб стол у кожным доме заўсёды быў багаты і гасцінны. Таму вы па праву заслугоўваеце асаблівай павагі і прызнання.

Кіраўнікі і спецыялісты сельскагаспадарчых і перапрацоўчых прадпрыемстваў, працаўнікі палёў і жывёлагадоўчых комплексаў, навукоўцы з'яўляюцца гордасцю і галоўнай апорай дзяржавы. Дзякуючы вернасці сялянскім традыцыям і дбайнаму гаспадаранню на зямлі забяспечваецца харчовая бяспека краіны. Атрадна, што выпускаемая нашымі вытворцамі якасная і натуральная прадукцыя карыстаецца заслужаным прызнаннем, даверам як на ўнутраным, так і на знешнім рынках.

Аграрны сектар Віцебшчыны мае велізарны патэнцыял. Для яго рэалізацыі ў нашых вяскоўцаў ёсць і веды, і майстэрства. Асноўны напрамак работ, як і раней, накіраваны на асучасніванне галіны: мадэрнізацыю вытворчасцей, тэхнічнае пераўзбраенне, будаўніцтва новых жывёлагадоўчых аб'ектаў. Важная дамінанта — умацаванне прэстыжу прафесіі сельскіх працаўнікоў, забеспячэнне іх усім неабходным для годнага жыцця і высокапрадукцыйнай працы.

У гэты святочны дзень асаблівыя словы прызнальнасці адрасуем ветэранам галіны — тым, хто ствараў вытворчыя і перапрацоўчыя магутнасці сельскай гаспадаркі, хто і зараз у строі, перадае вопыт маладому пакаленню – сапраўдным і будучым гаспадарам роднай зямлі.

Жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, камфорту і соладзі ў дамах! Няхай вашы намаганні заўсёды прыводзяць да ўражлівых вынікаў!

З павагай,

Н.Н.Шарснёў, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

В.В.Тэрэнцьеў, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў