15 лютага мы адзначаем Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і аддаём дані павагі і ўдзячнасці ваеннаслужачым, якія адстойвалі інтарэсы Радзімы ў міжнародных ваенных канфліктах.

15 лютага мы адзначаем Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і аддаём дані павагі і ўдзячнасці ваеннаслужачым, якія адстойвалі інтарэсы Радзімы ў міжнародных ваенных канфліктах.

Звяртаючыся да гістарычнага досведу мінулых дзесяцігоддзяў, аналізуючы сучаснае становішча ў свеце, мы нанова асэнсоўваем значэнне місіі воінаў-інтэрнацыяналістаў. У гэты дзень выказваем удзячнасць тым, хто, знаходзячыся ў "гарачых кропках" планеты, забяспечваў вырашэнне задач нацыянальнай бяспекі, добрасумленна выконваў воінскі і інтэрнацыянальны абавязак, заставаўся верным прысязе да канца.

У афганскай вайне загінулі 160 сыноў Прыдзвінскага краю, больш за 1200 удзельнікаў тых трагічных падзей сышлі з жыцця ў мірны час. Двое ўраджэнцаў вобласці – Васіль Піменаў і Васіль Шчарбакоў удастоены звання Героя Савецкага Саюза, звыш паўтары тысячы ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі. Іх імёнамі названы вуліцы, на школах, дзе вучыліся героі, устаноўлены мемарыяльныя дошкі, памяць пра іх жыве ў музейных экспазіцыях і кнігах.

Перанёсшы вытрыманыя ў полымі вайны гонар і годнасць у мірнае жыццё, воіны-інтэрнацыяналісты працягваюць годна працаваць на карысць роднай зямлі. Сёння ветэраны баявых дзеянняў, прадстаўнікі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане – узор у справе ваенна-патрыятычнага выхавання моладзі, прыклад для ўсіх, хто служыць, умацоўваючы абараназдольнасць нашай краіны, нарошчваючы моц яе Узброеных Сіл. Дзякуем вам за мужнасць і цвёрдую жыццёвую пазіцыю.