Пераможцам у сінхронных скачках, пераможцу і сярэбранаму прызёру ў індывідуальных скачках Літвіновічу І.В., Буйлову А.А., асабістым і першым трэнерам спартсменаў Уласавай В.А., Красоўскай С.Ю.
Пераможцам у сінхронных скачках, пераможцу і сярэбранаму прызёру ў індывідуальных скачках Літвіновічу І.В., Буйлову А.А., асабістым і першым трэнерам спартсменаў Уласавай В.А., Красоўскай С.Ю.Паважаныя спартсмены і трэнеры!
Шчыра віншуем Вас з паспяховым выступленнем на этапе Кубка свету па скачках на батуце з 12 па 13 лютага 2022 года ў г.Баку (Азербайджанская Рэспубліка) у індывідуальных і сінхронных скачках!
Выказваем вам шчырую падзяку за працавітасць, настойлівасць і важкі ўклад у скарбонку дасягненняў беларускіх спартсменаў на міжнароднай арэне.
Жадаем здароўя, дабрабыту, поспеху і новых спартыўных перамог на карысць роднай краіны!
З павагай,
А.М.Субоцін,старшыня Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта
У.У.Тэрэнцьеў,
старшыня Віцебскага абласнога
Савета дэпутатаў
старшыня Віцебскага абласнога
Савета дэпутатаў
Крыніца: vitebsk-region.gov.by