Віншуем вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь!

Паважаныя ветэраны і воіны Узброеных Сілаў, жыхары Віцебскай вобласці!

Віншуем вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь!

Сёння мы ўшаноўваем тых, хто выбраў нялёгкую ратную службу і верны вайсковай прысязе і Айчыне. Гэтае свята аб'ядноўвае ўсе пакаленні нашай краіны, яно блізкае і дарагое ўсім, хто ў розны час атрымаў армейскую загартоўку.

У кожным доме, у кожнай сям'і беражліва захоўваюць памяць пра гераізм дзядоў і бацькоў, ганарацца тымі, хто сёння надзейна забяспечвае бяспеку дзяржавы, стаіць на варце яго межаў, гатовы годна адказаць на выклікі сучаснасці.

Абаронцам Айчыны з'яўляецца кожны, хто інтарэсы Радзімы ставіць вышэй за ўсё, чыё жыццё і праца падпарадкаваны яе дабрабыту і працвітанню. Выхоўваючы новыя пакаленні на прыкладах мужнасці і доблесці, мы закладваем падмурак для далейшага захавання стабільнага і спакойнага жыцця.

У гэты святочны дзень шчыра жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, поспехаў у службе і працы! Няхай заўсёды будуць мірнае неба і згода ў нашым грамадстве!