Паважаныя жыхары Віцебскай вобласці! Дарагія землякі!
Год, які сыходзіць, становіцца нашай гісторыяй. У ім ёсць месца яркім і важным падзеям, перамогам і дасягненням, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі краіны і Прыдзвінскага краю.
Сярод іх: святкаванне 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 1050-годдзя Віцебска, правядзенне XI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі "Дажынкі-2024", рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі "Марафон адзінства". У час Адзінага дня галасавання абраны дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8 склікання і дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў 29 склікання, якія актыўна ўключыліся ў працу па вырашэнні важных пытанняў жыццядзейнасці людзей.
Дакладны выбар прыярытэтаў і стваральная праца дазволілі нам захаваць стабільную сацыяльна-палітычную абстаноўку і станоўчую дынаміку ў эканоміцы.
Забяспечана выкананне заданняў Урада па росце заработнай платы і інвестыцый, даходах бюджэту і зніжэнні затрат, выпуску імпартазамяшчальнай прадукцыі.
Выказваем шчырую падзяку ўсім, хто ўмацоўваў прэстыж Віцебшчыны, памнажаючы яе інтэлектуальны і духоўны патэнцыял.
Няхай наступны год прынясе ў Вашы сем'і згоду і ўзаемаразуменне, выканае ўсе запаветныя мары і добрыя намеры!
Шчыра віншуем вас з надыходзячым Новым 2025 годам!
Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, міру, дабра і дабрабыту!
З павагай,
А.М.Субоцін, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта
Д.В.Дзямідаў, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў