Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе машынабудаўнікоў з прафесійным святам і выказвае шчырую ўдзячнасць усім, хто прысвяціў сябе гэтай важнай і складанай прафесіі.
Дзень машынабудаўніка аб'ядноўвае таленавітых вучоных, канструктараў, вопытных інжынераў і працавітых рабочых, якія сваёй працай ствараюць якасную і канкурэнтаздольную прадукцыю, што карыстаецца попытам як у Беларусі, так і за яе межамі.
Машынабудаванне па праве лічыцца адным з ключавых сектараў эканомікі нашай краіны, лакаматывам індустрыяльнага развіцця.
Прадпрыемствы Віцебшчыны ўносяць значны ўклад у развіццё галіны і вядомы сваёй прадукцыяй далёка за межамі рэспублікі.
У гэты знамянальны дзень ад усёй душы жадаем моцнага здароўя, дабрабыту, новых прафесійных дасягненняў і рэалізацыі самых смелых задумак. Няхай ваша праца заўсёды прыносіць задавальненне і прызнанне, а энергія і энтузіязм не пакідаюць вас на шляху да новых вяршынь!