Паважаныя праваслаўныя хрысціяне Віцебшчыны!
Гэты юбілей – знакавая падзея не толькі для ўсёй Беларусі, але і для ўсяго праваслаўнага свету.
Заснаваны святой Ефрасінняй Полацкай, нябеснай заступніцай беларускай зямлі, манастыр з'яўляецца не толькі духоўным сімвалам, але і бясцэннай часткай нашай гісторыі і культуры.
На працягу дзевяці стагоддзяў гэтая найстарэйшая абіцель, адзін з першых цэнтраў праваслаўя і манаскага жыцця на беларускіх землях, служыць маяком веры і духоўнасці.
Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр – гэта не проста ўнікальная славутасць, гэта месца, дзе жыве гісторыя, дзе вера набывае бачныя рысы ў архітэктуры Спаса-Праабражэнскага храма, яго іканапісе і святых рэліквіях. Усё гэта прыцягвае сюды сотні тысяч паломнікаў з Беларусі і іншых краін, якія шукаюць суцяшэння, вылячэння і духоўнага абнаўлення.
Няхай юбілей стане новым імпульсам для далейшага росквіту манастыра, умацавання духоўных традыцый і распаўсюджвання святла веры Хрыстовай.
Жадаем усім праваслаўным хрысціянам, служыцельніцам манастыра моцнага здароўя, міру, дабра і дабрабыту!
З павагай,
А.М. Субоцін, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.
Д.В. Дзямідаў, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў.