Аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 6 месяцаў 2026 года. Падрабязна расказаў пра гэта намеснік старшыні райвыканкама Вячаслаў Машаро.

Аб выніках выканання бюджэту Лепельскага раёна за 1 паўгоддзе 2026 года. На гэту тэму выступіла начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Жанна Сідоркіна.

У разглядзе пытанняў прыняў удзел намеснік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь Аляксей Зубовіч.

На пасяджэнні заслуханы кіраўнікі арганізацый, якімі не забяспечана выкананне мэтавага паказчыка і даведзеных заданняў за справаздачны перыяд.

Як адзначыў намеснік міністра эканомікі Аляксей Зубовіч — у 2021-2025 гадах Лепель стабільна ўваходзіў у ТОП-3 раёнаў Віцебшчыны па тэмпах інвестыцый у асноўны капітал, у 2,2 раза апярэджваючы сярэднеабласныя і рэспубліканскія паказчыкі.

— У вас ёсць уласныя «гісторыі поспеху»: рэалізавана два праекты ініцыятывы «Адзін раён — адзін праект», створана каля 40 высокааплачваемых працоўных месцаў. Другі год дзейнічае новы механізм падтрымкі «Рэгіянальная ініцыятыва», і тры праекты Лепельшчыны ўжо сталі часткай яе пула. Улічваючы беспрэцэдэнтныя фінансавыя прэферэнцыі для Віцебскага Паазер'я — максімальны памер бюджэтнага трансферту ў 35 працэнтаў, мы разумеем, што такіх перспектыўных ідэй можа і павінна быць значна больш. Таму ключавая задача — актыўна прасоўваць новыя магчымасці і максімальна эфектыўна іх выкарыстоўваць, — акцэнтаваў Аляксей Зубовіч.