Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас лічыць неабходным нацэліцца на сур'ёзную дэдаларызацыю эканомікі Еўразійскага эканамічнага саюза, асабліва гэта датычыцца паліўна-энергетычных і сыравінных тавараў.
Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас лічыць неабходным нацэліцца на сур'ёзную дэдаларызацыю эканомікі Еўразійскага эканамічнага саюза, асабліва гэта датычыцца паліўна-энергетычных і сыравінных тавараў.
Пра гэта ён заявіў сёння на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета ў фармаце відэаканферэнцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Трэба быць гатовым да аператыўнага вырашэння пытанняў, якія ў ранейшых камфортных умовах мы пакідалі на потым. Варта нацэліцца на сур'ёзную дэдаларызацыю эканомікі саюза, кардынальна павялічыўшы фарміраванне цэн і разлікаў за пастаўляемыя ў рамках рынку ЕАЭС тавары і паслугі ў нацыянальных валютах. Асабліва гэта датычыцца паліўна-энергетычных і сыравінных тавараў", - адзначыў Сяргей Румас.
Паводле яго слоў, пандэмія прадэманстравала важнасць правядзення ў ЕАЭС агульных палітык у сферы прамысловасці і аграпрама, супольных праграм імпартазамяшчэння ў найважнейшых для эканомікі і жыццезабеспячэння галінах.
"Відавочна, што найбліжэйшыя прагнозы па развіцці нацыянальных эканомік негатыўныя. Сёння няма адназначных ацэнак па тэрмінах і цане для пераадолення пандэміі. Нельга выключыць, што мы проста вымушаны будзем стаць як мінімум на час агульным, але пры гэтым самадастатковым рынкам", - лічыць кіраўнік беларускага ўрада.
Сяргей Румас мяркуе, што экспертны і фінансавы рэсурсы Еўразійскага банка развіцця і Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця павінны быць больш актыўна ўцягнуты ў агульную працу.