21 лістапада, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Прадпрыемствы РВУП "Віцебскаўтадар" стварылі да зімы 80-працэнтны запас супрацьгалалёдных матэрыялаў, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА генеральны дырэктар прадпрыемства Адам Конопліч.
У цяперашні час да зімы нарыхтавана каля 80 тыс. т супрацьгалалёдных матэрыялаў і сфарміраваны пяцідзённы запас паліва. Да выканання ўсяго комплексу работ па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху гатова неабходная тэхніка, адзначыў Адам Конопліч, дадаўшы, што падраздзяленні прадпрыемства ўжо працуюць у рэжыме зімовага ўтрымання дарог. Акрамя таго, на працягу двух тыдняў у большасці раёнаў вобласці выбарачна вядзецца пасыпка дарог супрацьгалалёднымі матэрыяламі.
"У цяперашні час праца вядзецца ў штатным парадку, усе падраздзяленні гатовыя да пагаршэння надвор'я, паніжэння тэмпературы", - заключыў кіраўнік.-0-
БЕЛТА
РУП "Віцебскаўтадар" стварыла да зімы 80-працэнтны запас супрацьгалалёдных матэрыялаў
21.11.20110 праглядаў