21 сакавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Рыбак патануў у Новалукомлі, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар УМНС Марына Фандо. Паведамленне аб чалавеку, які тане на возеры Лукомльскае, паступіла ў Чашніцкае РАНС напярэдадні каля 18.00 ад рыбака, які стаў відавочцам здарэння. Прыбылыя па трывозе падраздзяленні МНС выявілі палонку памерам 1x1 м, каля якой знайшлі вуду і шапку. Адлегласць ад берага ў гэтым месцы складае каля 250 м, таўшчыня лёду - 10-15 см, глыбіня - 6 м. ЗM слоў відавочцы, рыбак знаходзіўся каля палонкі з 9.00 і праваліўся пад лёд каля 17.40. Мужчына паспрабаваў аказаць яму дапамогу, але наблізіцца бліжэй за 70 м да танучага не мог з-за таго, што лёд правальваўся. Асабовы склад МНС сумесна з работнікамі Чашніцкага АСВОДа вырабілі і ўсталявалі на лёд насціл з дошак для далейшага бяспечнага апускання вадалазаў і правядзення пошукавых работ. У 20.06 патанулы пенсіянер 1940 года нараджэння, які пражывае ў Новалукомлі, быў знойдзены і выцягнуты на бераг. Першай ахвярай талага лёду ў Віцебскай вобласці 6 сакавіка стала шасцігадовая дзяўчынка з Лепельскага раёна. Супрацоўнікі МНС і АСВОДа заклікаюць жыхароў рэгіёна надаваць самую пільную ўвагу выкананню мер бяспекі пры знаходжанні каля вадаёмаў і ні ў якім разе не пакідаць дзяцей без нагляду.-0-

БЕЛТА