Браканьераў прываблівае нерасткуючая рыба, у такім стане яе значна прасцей вылавіць. Між тым у перыяд з 1 красавіка па 30 мая забараняецца вылаў усіх відаў рыб. У выглядзе выключэння існуе аматараскае рыбалоўства, якое дапускае лоўлю на паплавочную вуду або адзін спінінг, які мае штучную прынаду з адзінарным, падвойным або патройным кручком памерам не больш за № 1. Такое рыбалоўства дазваляецца толькі з берага і ў светлы час сутак.
У перыяд нерасту нельга выкарыстоўваць маламерныя судны з падвеснымі рухавікамі.
Аб усіх парушэннях правілаў прыродаахоўнага заканадаўства паведамляйце па тэлефоне «гарачай лініі» (8-02132) 4-36-85.
Фёдар КОВАЛЕЎСКІ,
дзяржінспектар Лепельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету