У сувязі з чым нагадвае ўдзельнікам дарожнага руху аб выкарыстанні святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак.
Пешаходы павінны рухацца па тратуарах, пешаходных або веласіпедных дарожках, а пры іх адсутнасці па абочынах.
Перасякаць праезную частку дарогі пешаходы павінны па пешаходных пераходах. У выпадку іх адсутнасці на скрыжаваннях неабходна рухацца па лініі тратуараў і абочын, пераканаўшыся, што выхад на праезную частку дарогі бяспечны. Пры адсутнасці ў межах бачнасці пазначаных пешаходных пераходаў і скрыжаванняў пешаход павінен перайсці праезную частку дарогі на ўчастку, дзе яна добра праглядаецца ў абодва бакі і па найкарацейшай траекторыі.
Асабліва небяспечна перасякаць праезную частку дарогі ў цёмны час сутак або ва ўмовах недастатковай бачнасці, паколькі пешаход бачыць аўтамабіль з уключанымі фарамі, а кіроўца можа не заўважыць пешахода. Пры гэтым цёмнае адзенне паглынае святло і, як правіла, менш заўважна для кіроўцы. Каб палепшыць бачнасць чалавека на дарозе ў цёмны час сутак, пешаходу неабходна абазначыць сябе святлоадбівальнымі элементамі.
Веласіпедыстам для бяспекі варта перамяшчацца на веласіпедзе па веласіпеднай дарожцы, тратуары або пешаходнай дарожцы, альбо па абочыне ў спадарожным напрамку руху транспарту. Дапускаецца рух веласіпедыстаў па праезнай частцы дарогі ў адзін шэраг не далей за 1 метра ад яе правага краю.
Пры руху па дарозе ў цёмны час сутак і пры яе недастатковай бачнасці на веласіпедзе павінны быць уключаны: спераду — фара (ліхтар), якая выпраменьвае белае святло, ззаду — ліхтар, які выпраменьвае чырвонае святло. Веласіпедысту неабходна выкарыстоўваць святлоадбівальнікі і камізэлькі са святлоадбівальнымі ўстаўкамі!
Гужавы транспартны сродак павінен быць абсталяваны спераду святлоадбівальнікамі белага колеру, ззаду — чырвонага.
Пры руху па дарозе ў цёмны час сутак і пры яе недастатковай бачнасці на гужавым транспартным сродку спераду павінен быць уключаны ліхтар, які выпраменьвае белае святло, ззаду — ліхтар, які выпраменьвае чырвонае святло.
На дарогах, набліжаных да вёсак і сёлаў, незалежна ад часу года, актыўна ўдзельнічаюць у руху мясцовыя жыхары — пешшу, на веласіпедзе або гужавымі павозкамі. Таму кіроўцам пры руху на аўтадарогах паблізу населеных пунктаў важна праяўляць асаблівую ўвагу.