З наступленнем спрыяльных умоў надвор'я традыцыйна ўзрастае інтэнсіўнасць руху транспартнага патоку, у тым ліку ў перадвыхадныя і выхадныя дні.

З наступленнем спрыяльных умоў надвор'я традыцыйна ўзрастае інтэнсіўнасць руху транспартнага патоку, у тым ліку ў перадвыхадныя і выхадныя дні. На вуліцах і аўтадарогах значна павялічваецца колькасць мотатранспарту, а таксама ўдзельнікаў дарожнага руху, якія перамяшчаюцца на веласіпедах, скутэрах, сігвеях, электрасамокатах і г.д.

Для папярэджання аварый з вышэйназванай катэгорыяй удзельнікаў дарожнага руху супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі Віцебскай вобласці штодня будуць патруляваць аўтадарогі агульнага карыстання, а таксама тэрыторыі, прылеглыя да месцаў масавага адпачынку. Дадзеная мера прызначана для кантролю за бяспечным перамяшчэннем асоб, якія выкарыстоўваюць сродкі індывідуальнай мабільнасці. Таксама інспектары ДАІ правядуць прафілактычныя гутаркі з тлумачэннем палажэнняў Правілаў дарожнага руху.