У асенне-зімовы перыяд, калі рана цямнее, часта адзначаецца туманнае, змрочнае надвор'е, пешаходам і веласіпедыстам важна паклапаціцца пра ўласную бяспеку. Не так складана дадаць на верхняе адзенне святлоадбівальны элемент, асабліва ведаючы, што гэта дзеянне дазволіць кіроўцам своечасова вас заўважыць.
У якасці важкіх аргументаў можна прывесці статыстыку, якая паказвае, што штогод у міжсезонны перыяд колькасць аварый з удзелам пешаходаў на дарогах вобласці узрастае, а таксама водгукі кіроўцаў. Слова апошніх пацвярджаюць, што ўразлівасць удзельнікаў дарожнага руху, пазначаных флікерамі і святлоадбівальнымі элементамі, значна ніжэй за тых, хто перамяшчаецца без гэтых важных складнікаў уласнай бяспекі.
За мінулы перыяд 2020 года назіраецца рост дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў, у тым ліку непаўналетніх. У сувязі з гэтым у перыяд часу з 09 па 13 лістапада 2020 года Дзяржаўтаінспекцыя Віцебскай вобласці праводзіць комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне ДТЗ і папулярызацыю нашэння святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак.
Не будзе лішнім нагадаць, што адказнасць за парушэнне Правілаў дарожнага руху пешаходамі прадугледжана арт. 18.23 ч. 1 КоАП Рэспублікі Беларусь, санкцыяй якой прадугледжана адказнасць у выглядзе штрафу ад адной да трох базавых велічынь, а калі яшчэ пешаход знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення (у адпаведнасці з арт. 18.23 ч. 2 КоАП Рэспублікі Беларусь) – ад трох да пяці базавых велічынь.