С 1 августа в КУПП «Боровка» приступил к своим трудовым обязанностям тракторист Вячеслав Метлицкий после окончания Лепельского государственного аграрно-технического колледжа по специальности «слесарь по ремонту сельскохозяйственных машин, машинист-трактор

З 1 жніўня ў КУВП «Бароўка» прыступіў да сваіх працоўных абавязкаў трактарыст Вячаслаў Мятліцкі пасля заканчэння Лепельскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа па спецыяльнасці «слесар па рамонце сельскагаспадарчых машын, машыніст-трактарыст».

12.9.20250 праглядаў

Першы месяц хлопец стажуецца на розных відах МТЗ з прычэпам, з прычапным прыстасаваннем. Але як толькі акаляцее рука за рулём, за ім будзе замацаваны трактар МТЗ-1221. Перавозка цвёрдых, сыпучых грузаў, хмызнякоў, вывазка смецця… Спектр абавязкаў у маладога трактарыста будзе шырокі.

  У калектыве, па словах Вячаслава, яго прынялі добра.

  — Нават выдатна, — папраўляе хлопец. — На працу іду з задавальненнем, часам сумна ў выхадныя дома, хочацца на працу. Тэхніка для мяне ўсё. Хоць праца трактарыста і не самая лёгкая, але, калі любіш сваю справу, цяжкасці адыходзяць на другі план. Люблю слухаць шум матора і каб транспартны сродак быў заўсёды адрамантаваны.