20 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 1 студзеня 2013 года ў Беларусі змяняецца парадак бухгалтарскага ўліку аб'ектаў асноўных сродкаў. Пра гэта паведаміла начальнік галоўнага ўпраўлення рэгулявання бухгалтарскага ўліку, справаздачнасці і аўдыту Міністэрства фінансаў Беларусі Таццяна Рыбак сёння падчас online канферэнцыі на сайце БЕЛТА.
Таццяна Рыбак звярнула ўвагу на тое, што пры пераацэнцы асноўных сродкаў на 1 студзеня 2013 года новы парадак бухгалтарскага ўліку прымяняцца не будзе. "Пераацэнка асноўных сродкаў арганізацыі ажыццяўляецца на 1 студзеня 2013 года, аднак яе вынікі адлюстроўваюцца ў бухгалтэрыі 31 снежня 2012 года", - растлумачыла яна. Таму вынікі пераацэнкі 31 снежня 2012 года ў бухгалтэрыі арганізацыі будуць адлюстроўвацца ў адпаведнасці з парадкам, які дзейнічае ў 2012 годзе, "а новы парадак будзе прымяняцца, пачынаючы з пераацэнкі ў 2013 годзе", удакладніла начальнік галоўнага ўпраўлення Мінфіна.
Яна нагадала, што з 1 студзеня 2013 года ўступаюць у сілу новыя інструкцыі па бухгалтарскім уліку іншых даўгачасных актываў (нематэрыяльных актываў, інвестыцыйнай нерухомасці і даўгачасных актываў, прызначаных для рэалізацыі), зацверджаныя пастановай Мінфіна №26 ад 30 красавіка 2012 года ў мэтах збліжэння нацыянальнага бухгалтарскага ўліку з міжнароднымі стандартамі фінансавай справаздачнасці.-0-
БЕЛТА
З 1 студзеня 2013 года ў Беларусі змяняецца парадак бухгалтэрскага ўліку аб'ектаў асноўных сродкаў арганізацый
20.11.20120 праглядаў