У Віцебскай вобласці забарона будзе дзейнічаць з 10 красавіка па 8 чэрвеня. Такія ахоўныя меры неабходныя для стварэння спрыяльных умоў у перыяд нерасту рыбы. У гэты ж час забараняецца здабываць рака вузкапалага (даўгапалага).
У Віцебскай вобласці забарона будзе дзейнічаць з 10 красавіка па 8 чэрвеня. Такія ахоўныя меры неабходныя для стварэння спрыяльных умоў у перыяд нерасту рыбы. У гэты ж час забараняецца здабываць рака вузкапалага (даўгапалага).
Падчас нерастовай забароны аматарскае рыбалоўства цалкам не забаронена, але істотна абмежавана: лавіць рыбу можна толькі адной вудай з адным кручком або адным спінінгам, аснашчаным штучнай прынадай, з адным адзінарным або падвойным, або трайным кручком у светлы час сутак з берага (без заходу ў ваду) альбо з лёду, з штучных збудаванняў (акрамя пералічаных у п. 7 падп. 109.3 Правіл вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства).
Прымяненне любых іншых прылад або спосабаў лову ў перыяд забароны кваліфікуецца як парушэнне і цягне за сабой накладанне штрафу ў памеры ад 10 (290 руб.) да 30 (870 руб.) базавых велічынь. За вылаўленую забароненым спосабам або прыладай рыбу парушальнік обязан пакрыць шкоду, якая ў перыяд нерастовай забароны разлічваецца па трайных таксах. Прычыненне шкоды на суму 100 (2900 руб.) і больш базавых велічынь з'яўляецца падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы.
На працягу ўсяго перыяду забароны грамадзянам забаронена карыстацца маламернымі судамі – не толькі для рыбалоўства, але і для іншых мэт (выключэнні – у падп. 109.6 Правіл вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства).
Тэрміны агульнай вясновай забароны перасякаюцца з нерастовымі забаронамі, устаноўленымі асобна на некаторыя віды рыбы – шчуку, судака, сома. Такую рыбу, злоўленую ў перыяд забароны на здабычу канкрэтнага віду, неабходна адпусціць назад у вадаём.