За мінулы перыяд 2020 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці зарэгістравана 118 дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў, у якіх 27 чалавек загінулі і 93 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.

За мінулы перыяд 2020 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці зарэгістравана 118 дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў, у якіх 27 чалавек загінулі і 93 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. З названай колькасці ДТЗ 44 здзейснены на нерэгулюемых пешаходных пераходах, што прывяло да гібелі 3-х і траўмавання 42 чалавек.

У снежні 2019 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці было здзейснена 35 ДТЗ з удзелам пешаходаў, у якіх 5 чалавек загінулі і 32 атрымалі раненні. 18 ДТЗ у названы перыяд здзейснены па прычыне парушэння правілаў праезду пешаходных пераходаў. У снежні бягучага года зарэгістравана 2 ДТЗ са смяротным зыходам.

З мэтай павышэння эфектыўнасці работы па папярэджанні ДТЗ з удзелам пешаходаў, недапушчэння развіцця неспрыяльнай дарожна-транспартнай абстаноўкі, фарміравання ўзаемаветлівых адносін паміж удзельнікамі дарожнага руху, у перыяд з 10 снежня 2020 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці праводзіцца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне ДТЗ з удзелам уразлівых удзельнікаў дарожнага руху.

Прафілактычныя мерапрыемствы закліканы ў чарговы раз звярнуць увагу названай катэгорыі ўдзельнікаў дарожнага руху на неабходнасць няўхільнага выканання правілаў бяспечных паводзін на дарозе.

Паважаныя грамадзяне! Пры фіксацыі відэарэгістратарамі фактаў непрадастаўлення перавагі ў руху пешаходам на нерэгулюемых пешаходных пераходах, выяўленні асоб, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап'янэння на праезнай частцы дарогі, просьба паведамляць інфармацыю ў АДС Лепельскага РАУС па тэлефонах: +375297102789 (МТС), +375293274602 (Велком) або 102.