З пачатку года на Віцебшчыне зарэгістравана 5 дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам матацыклістаў і веласіпедыстаў. На шчасце, у нашым раёне такіх выпадкаў не было.



ДАІ нагадвае:
пры пад'ездзе да скрыжавання з праезнай часткай дарогі веласіпедыст павінен загадзя знізіць хуткасць руху і, пераканаўшыся, што выезд на праезную частку дарогі бяспечны, перасякаць яе з хуткасцю пешахода, які ідзе крокам.

Беражыце сябе і тых, хто знаходзіцца побач з вамі!