Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі падчас правядзення акцыі правядуць агітацыйна-тлумачальную працу, а таксама ўзмацняць работу па выяўленні і спыненні парушэнняў Правілаў дарожнага руху кіроўцамі і іншымі ўдзельнікамі дарожнага руху правілаў перасячэння чыгуначных пераездаў.

  АДАІ Лепельскага РАУС нагадвае, чыгуначны пераезд - адзін са складаных і небяспечных участкаў дарогі. Пры руху праз яго строга кіруйцеся Правіламі дарожнага руху. Парушэнне іх можа прывесці не толькі да пашкоджання транспартнага сродку і вашай гібелі, але і пагражае бяспецы руху цягнікоў, жыццю і здароўю пасажыраў.