За бягучы перыяд 2020 года на тэрыторыіі Віцебскай вобласці адбылося 22 дарожна-транспартных здарэння з удзелам аўтамабіляў таксі, а таксама аўтобусаў (мікрааўтобусаў), якія належаць прадпрыемствам прыватнай формы ўласнасці, што ажыццяўляюць камерцыйныя перавозкі пасажыраў, у якіх 2 чалавекі загінула і 30 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

Аналіз дарожнай абстаноўкі ў вобласці сведчыць аб тым, што працягваюць мець месца факты парушэнняў асобнымі кіроўцамі аўтамабіляў таксі і аўтобусаў Правілаў дарожнага руху, а таксама патрабаванняў іншых нарматыўна-прававых актаў, што рэгламентуюць дзейнасць аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных і нерэгулярных зносінах.
Улічваючы неабходнасць прыняцця дзейсных мераў па стабілізацыі абстаноўкі, звязанай з забеспячэннем бяспекі дарожнага руху, у перыяд з 14 па 20 верасня 2020 года на тэрыторыіі Віцебскай вобласці будуць праведзены рэйдавыя мерапрыемствы па кантролі за выкананнем патрабаванняў Правілаў дарожнага руху кіроўцамі аўтамабіляў таксі пры ўдзеле ў дарожным руху, у тым ліку на прадмет наяўнасці дазволу на допуск да ўдзелу ў дарожным руху, наяўнасці ў кіроўцаў права кіравання транспартнымі сродкамі, а таксама іншых патрабаванняў заканадаўства ў сферы забеспячэння бяспекі дарожнага руху.