З самага пачатку сваёй працоўнай дзейнасці зарэкамендавала сябе творчай асобай і дасведчаным педагогам. Вельмі старанна рыхтуе заняткі, у кожны ўрок уносіць крэатыў. Маладога педагога адрозніваюць арганізаванасць і ўважлівасць.
На дадзены момант у яе займаюцца малодшыя школьнікі, і да кожнага з іх у педагога свой падыход.
— Калі дзіця толькі прыходзіць, трэба ўбачыць яго знутры, зразумець тэмперамент, характар. Як бы ён ні гарэў жаданнем займацца музыкай, ён усё роўна хоча бегаць і гуляць. І вось тут павінны быць правільны настрой і матывацыя. Не сваволіць, а нагадваць, дзеля чаго ён павінен кожны дзень займацца музыкай і вакалам.
З 15 жніўня прыступіла да сваіх працоўных абавязкаў маладая педагог па класе вакалу ў Лепельскай ДШМ Елізавета Юрэвіч
15.9.20250 праглядаў