Кіроўцам мотатранспарту неабходна памятаць, што перамяшчацца трэба толькі ў ахоўным касцюме і зашпіленым ахоўным моташлеме.

Кіроўцам мотатранспарту неабходна памятаць, што перамяшчацца трэба толькі ў ахоўным касцюме і зашпіленым ахоўным моташлеме. Але перш за ўсё, неабходна добра асвоіць навыкі кіравання ў розных дарожных умовах, выконваць хуткасныя рэжымы, правілы манеўравання і не забываць быць максімальна ўважлівымі і асцярожнымі.

Як паказвае сумная практыка, найменшая страта пільнасці можа абярнуцца ДТЗ з цяжкімі наступствамі. Перад тым, як выканаць паварот, разварот або іншы манеўр, кіроўца абавязаны пераканацца ў адсутнасці матацыкліста ў спадарожным напрамку і ўключыць паказальнікі павароту.
Супрацоўнікі ДАІ будуць праводзіць рэйдавыя мерапрыемствы па выяўленні і спыненні парушэнняў Правілаў дарожнага руху кіроўцамі мотатранспарту.