У мінулым годзе 202 дзіцяці-пасажыра атрымалі траўмы ў дарожна-транспартных здарэннях, 14 з іх загінулі. Пры гэтым кожнае другое непаўналетняе перавозілася з парушэннем устаноўленых правілаў. Ужо ў студзені бягучага года ў ДТЗ траўмаваны 17 юных пасажыраў.

Супрацоўнікі ДАІ ўзмоцняць кантроль за выкананнем кіроўцамі правілаў бяспечнай перавозкі дзяцей асабістым транспартам, а таксама школьнымі і аўтобусамі ў нерэгулярных зносінах.

Інспектары будуць дзяжурыць на напружаных участках дарог, паблізу устаноў адукацыі.

Важна памятаць:

перавозіць дзяцей у аўтамабілі трэба з выкарыстаннем утрымліваючых прылад, якія адпавядаюць іх вазе і росту.

Юных пасажыраў, якія дасягнулі 12-гадовага ўзросту, альбо рост якіх перавышае 150 сантыметраў, можна перавозіць без аўтамабільнага крэсла або бустэра, але абавязкова прышпіляць рамянём бяспекі.