Супрацоўнікі ДАІ ўзмацняць кантроль за недапушчэннем парушэнняў на ўчастках аўтадарог, вуліц, дзе ёсць рызыка здзяйснення наезду на пешаходаў. Інспектары будуць праводзіць рэйдавыя мерапрыемствы па выяўленні нецвярозых пешаходаў, якія рухаюцца па праезнай частцы, а таксама тых, хто рухаецца без святлоадбівальных элементаў.
Калі вы сталі сведкам таго, як пешаход парушае ПДР у стане алкагольнага ап'янення, паведаміце пра гэта па тэлефоне 102 або звярніцеся ў бліжэйшы аддзел міліцыі.