Асаблівая ўвага будзе нададзена ўчасткам дарогі, дзе ёсць найбольшая верагоднасць парушэння ПДД і здзяйснення ДТЗ
Асаблівая ўвага будзе нададзена ўчасткам дарогі, дзе ёсць найбольшая верагоднасць парушэння ПДД і здзяйснення ДТЗ (напрыклад, паблізу нерэгулюемых пешаходных пераходаў). Праца інспектараў ДАІ ў першую чаргу будзе накіравана на:- кантроль за выкананнем хуткасных рэжымаў і правілаў перавозкі пасажыраў (у першую чаргу дзяцей);
- спыненне кіравання транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап'янэння, а таксама без права кіравання;
- нагляд за прадастаўленнем перавагі ў руху пешаходам і нашэнне святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак.
Адпрацоўка будзе праводзіцца ў рэжыме змешанага кантролю, г.зн. інспектары ДАІ будуць як у форменным абмундзіраванні і на аўтамабілях, якія маюць спецыяльную афарбоўку, так і ў цывільным адзенні і на аўтамабілях грамадзянскага выканання.