У студзені-лютым 2021 года на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь адбылося 181 дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам уразлівых удзельнікаў дарожнага руху (пешаходы, веласіпедысты, возчыкі), у якіх 38 чалавек загінулі, 143 атрымалі траўмы. Ад агульнай колькасці загінулых у ДТЗ дадзеная катэгорыя складае 58.5%.

З мэтай мінімізацыі сезонных негатыўных тэндэнцый у сферы бяспекі дарожнага руху, павышэння эфектыўнасці работы органаў унутраных спраў па ліквідацыі прычын і ўмоў дарожна-транспартнага траўматызму, у перыяд часу з 19 па 24 сакавіка 2021 года праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя «Будзь у бяспецы!» па папярэджанні ДТЗ з уразлівымі ўдзельнікамі дарожнага руху.
Нагадваю, што ў адпаведнасці з часткай 7 артыкула 18.13 КоАП Рэспублікі Беларусь за няпрадастаўленне перавагі пешаходу, які перасякае праезную частку дарогі па нерэгулюемым пешаходным пераходзе, прадугледжаны штраф у памеры да 5 базавых велічынь, а ў выпадку паўторнага парушэння за год – ад 2 да 8 базавых велічынь. Парушэнне правілаў дарожнага руху пешаходам, асобай, якая кіруе веласіпедам, гужавым транспартным сродкам, у адпаведнасці з часткай 1 артыкула 18.20 КоАП Рэспублікі Беларусь, цягне накладанне адміністрацыйнага спагнання ў відзе штрафу ў памеры да 3 базавых велічынь, а здзяйсненне правапарушэння асобай, якая знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення – да 5 базавых велічынь.
Паважаныя грамадзяне! Пры фіксацыі відэарэгістратарамі фактаў няпрадастаўлення перавагі ў руху пешаходам на нерэгулюемых пешаходных пераходах, выяўленні асоб, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап'янення на праезнай частцы дарогі, просьба неадкладна паведамляць інфар