У студзені-кастрычніку 2019 года на тэрыторыі рэспублікі адбылося 2750 дарожна-транспартных здарэнняў з пацярпелымі, у якіх 395 чалавек загінула і 2 939 атрымалі траўмы. Пры гэтым у цёмны час сутак адбылося 870 ДТЗ, у якіх 202 чалавекі атрымалі смяротныя траўмы, 823 – раненні.
Ад агульнай колькасці загінулых у ДТЗ у цёмны час сутак 68.3% (138) складаюць уразлівыя ўдзельнікі дарожнага руху (пешаходы, веласіпедысты, возчыкі).
У мэтах мінімізацыі негатыўных тэндэнцый у сферы бяспекі дарожнага руху, павышэння эфектыўнасці работы органаў унутраных спраў па ліквідацыі прычын і ўмоў дарожна-транспартнага траўматызму ў цёмны час сутак, з 19 па 24 лістапада 2019 года праводзіцца маштабная інфармацыйная кампанія «Час стаць заўважным!» па прапагандзе выкарыстання святлоадбівальнай прадукцыі для павышэння бяспекі ўсіх удзельнікаў дарожнага руху.
У цемры небяспека здзяйснення наезду павялічваецца ў параўнанні са светлым часам сутак у 9 разоў. Таму ўзнікае неабходнасць зрабіць пешаходаў як мага больш заўважнымі. Менавіта сродкі пасіўнай бяспекі са святлоадбівальных элементаў (падвескі, павязкі, камізэлька і інш.) дапамагаюць грамадзянам пазбегнуць ДТЗ. Важна, каб яны не былі закрыты складкамі адзення, сумкай або парасонам. Пры гэтым выкарыстанне флікераў не дае права парушаць ПДР і беспадстаўна выходзіць на праезную частку!
Згодна з п. 200 ПДР ровар павінен мець спраўныя тармазную сістэму, рулявое кіраванне і гукавы сігнал, быць абсталяваны люстэркам задняга віду, спераду святлоадбівальнікам белага колеру, ззаду – святлоадбівальнікам (святлоадбівальнікамі) чырвонага колеру, а з кожнага бакавога боку – святлоадбівальнікамі аранжавага колеру. Акрамя гэтага, згодна з ПДР, пры руху па дарозе ў цёмны час сутак і пры яе недастатковай бачнасці на ровары павінны быць уключаны: спераду – фара (ліхтар), якая выпраменьвае белае святло, ззаду – ліхтар, які выпраменьвае чырвонае святло.