Толькі ў перыяд з 7 па 15 студзеня ў паўночным рэгіёне звярнуліся 11 грамадзян па факце здзяйснення ў дачыненні да іх цяжкіх кіберзлачынстваў.

Сума прычыненай шкоды склала больш за 150 тысяч рублёў.

Падчас акцыі праваахоўнікі наведаюць установы адукацыі, працоўныя калектывы прадпрыемстваў і арганізацый, падчас якіх раскажуць аб асноўных відах кіберзлачынстваў і махлярстваў. Супрацоўнікі міліцыі дадуць практычныя парады, як не трапіць на прынады зламыснікаў і не стаць ахвярай падобнага роду злачынстваў.

Будзьце прасветленымі і абароненымі! Павышайце сваю фінансавую пісьменнасць!