Зрабіць свет вакол сябе цікавым, а галоўнае – бяспечным. Пад такой агульнай ідэяй аб'яднаюцца юныя ратавальнікі-пажарныя ў рамках рэспубліканскай акцыі МНС «Моладзь за бяспеку».
Зрабіць свет вакол сябе цікавым, а галоўнае – бяспечным. Пад такой агульнай ідэяй аб'яднаюцца юныя ратавальнікі-пажарныя ў рамках рэспубліканскай акцыі МНС «Моладзь за бяспеку».
У перыяд з 2 па 14 кастрычніка ў Лепельскім раёне пройдзе акцыя «Маладзёжь за бяспеку», прымеркаваная да дня ўтварэння Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных (БМАГРП).
У рамках дадзенай акцыі юныя ратавальнікі сумесна з работнікамі МНС, заручыўшыся падтрымкай грамадскіх арганізацый і прадстаўнікоў працоўных калектываў, пачнуць наведваць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, самотна пражываючых пажылых людзей для аказання шэфскай дабрачыннай дапамогі. Маладзёжны працоўны дэсант акажа пасільную дапамогу ў нарыхтоўцы дроў, уборцы жылых памяшканняў, прыдамавой тэрыторыі, устаноўцы аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.
Таксама, работнікі МНС сумесна з юнымі ратавальнікамі-пажарнымі правядуць мерапрыемствы ва ўстановах адукацыі, у месцах масавага знаходжання людзей, асноўная мэта якіх - расказаць насельніцтву аб дзейнасці БМАГРП.