Лепельская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае, што ў адпаведнасці з Правіламі палявання і Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі сезон палявання на самцоў глушца і цецерука пачынаецца з 20 сакавіка і працягнецца па 10 мая.

Лепельская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае, што ў адпаведнасці з Правіламі палявання і Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі сезон палявання на самцоў глушца і цецерука пачынаецца з 20 сакавіка і працягнецца па 10 мая. Глушэц і цецярук адносяцца да нармаваных відаў паляўнічых жывёл, у сувязі з гэтым для палявання на іх трэба звярнуцца да карыстальніка паляўнічых угоддзяў і набыць не толькі пуцёўку, але і дазвол на здабычу.

Паляваць можна толькі ў перыяд з 3 гадзін ночы да 9 гадзін раніцы.
Спосаб палявання – стрэльбавы на таку, з падыходу і з засады.
Можна выкарыстоўваць наразную паляўнічую зброю, гладкаствольную паляўнічую зброю з ужываннем патронаў, зараджаных дроб'ю, паляўнічыя лукі і арбалеты (у адпаведнасці з правіламі).