З 20 па 30 лістапада Дзяржаўтаінспекцыя правядзе прафілактычнае мерапрыемства «ДЗЯРЖАЎТЭХНАГЛЯД». Супрацоўнікі ДАІ правераць аўтамабілі на наяўнасць допуску да ўдзелу ў дарожным руху. Галоўная мэта мерапрыемства – прыцягненне ўвагі ўладальнікаў транспартных сродкаў да падтрымання свайго транспарту ў тэхнічна спраўным стане.
Згодна з КоАП, за кіраванне транспартным сродкам без дазволу на допуск яго да ўдзелу ў дарожным руху прадугледжана папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры ад 1 да 3 базавых велічынь. У выпадку паўторнага здзяйснення на працягу года такога ж парушэння накладаецца штраф у памеры ад 2 да 5 базавых велічынь.
Просім усіх уладальнікаў транспартных сродкаў адказна аднесціся да падтрымання свайго транспарту ў спраўным стане і нагадваем, што своечасова пройдзены тэхагляд – залог бяспекі ўсіх удзельнікаў дарожнага руху!