З 21 па 26 сакавіка 2022 года супрацоўнікі аддзела ДАІ Лепельскага РАУС правядуць у раёне Тыдзень дзіцячай бяспекі
21.3.20220 праглядаў
Пра гэта паведамілі ў АДАІ. Як расказалі ў Дзяржаўнай аўтаінспекцыі, Тыдзень дзіцячай бяспекі пройдзе з мэтай прафілактыкі і зніжэння цяжкасці наступстваў дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх. Дзеці — самыя ўразлівыя ўдзельнікі дарожнага руху. Мы рэкамендуем бацькам удзяляць належную ўвагу іх бяспецы на дарозе, быць прыкладам у выкананні Правілаў дарожнага руху. Уважлівымі павінны быць і кіроўцы. Ім таксама трэба быць асцярожнымі за рулём, праязджаючы каля навучальных устаноў і дзіцячых дашкольных устаноў. Каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў і дзіцячага траўматызму, трэба ехаць з бяспечнай хуткасцю і быць гатовымі ў любы момант спыніць свой аўтамабіль.