На Віцебшчыне з пачатку 2021 года адбылося 74 ДТЗ з удзелам пешаходаў, у якіх 17 чалавек загінулі і 63 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.
З мэтай папярэджання і спынення ДТЗ з удзелам уразлівых удзельнікаў дарожнага руху, у перыяд з 22 па 24 верасня 2021 года на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь праводзіцца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне ДТЗ з удзелам уразлівых удзельнікаў дарожнага руху.
Паважаныя грамадзяне! Аб фактах знаходжання на праезнай частцы нецвярозых пешаходаў, веласіпедыстаў, конных транспартнікаў просьба паведамляць па тэлефонах: «327-46-02 (А1), «710-27-89» (МТС) або «102» (ананімнасць гарантуецца).