Штогод з надыходам веснава-летняга перыяду часцей сустракаюцца дарожна-транспартныя здарэнні з удзелам аўтамабільных перавозчыкаў пасажыраў. Пры гэтым асаблівую важнасць набывае пытанне забеспячэння бяспекі дарожнага руху кіроўцамі аўтобусаў, якія ажыццяўляюць міжнародныя і міжгарадскія перавозкі пасажыраў па дагаворах, заключаных з туроператарамі і турыстычнымі агенцтвамі, а таксама перавозяць пасажыраў у гарадскім і міжгарадскім рэгулярным паведамленні.
Даведкава: 20.07.2018 на аўтадарозе Кіеў – Адэса аўтобус сутыкнуўся са стаячым грузавым аўтамабілем. Кіроўца і 4 пасажыры загінулі, 12 пасажыраў атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.
10.02.2019 на аўтадарозе Астравец-Ашмяны аўтобус з'ехаў у кювет. 17 пасажыраў атрымалі раненні.
09.04.2019 у г. Мінску маршрутнае таксі не прапусціла аўтобус, які ад'язджаў ад прыпыначнага пункта. У выніку пацярпелі 2 пасажыры аўтобуса.
16.04.2019 у г. Магілёве ў выніку сутыкнення з грузавым аўтамабілем перакуліўся аўтобус, 4 пасажыры атрымалі раненні.
Аналіз дарожнай абстаноўкі ў рэспубліцы сведчыць аб тым, што працягваюць мець месца факты парушэнняў асобнымі кіроўцамі і службовымі асобамі перавозчыкаў Правілаў дарожнага руху, а таксама патрабаванняў іншых нарматыўных прававых актаў, якія рэгламентуюць дзейнасць аўтамабільных перавозак пасажыраў.
Найбольш часта здзяйсняемымі парушэннямі з'яўляюцца допуск кіроўцаў да ўдзелу ў дарожным руху без правядзення абавязковага перадрэйсавага медыцынскага асведчавання або кантролю, якія не маюць устаноўленага стажу і не прайшлі перападрыхтоўку для допуску да працы на міжнародных і міжгародніх перавозках, парушэнне рэжыму працы і адпачынку, допуск да ўдзелу ў дарожным руху няспраўнага аўтобуса, або ў дачыненні да якога не выдадзена дазвол на допуск да ўдзелу ў дарожным руху.
Акрамя гэтага, штогод у летні перыяд ад пасажыраў паступаюць скаргі на тэхнічны стан аўтобусаў.
Асаблівай увагі заслугоўваюць названыя вышэй недахопы пры перавозках арганізаваных груп дзяцей аўтобусамі да месцаў адпачынку.
У летні сезон значна ўзрастае інтэнсіўнасць руху і павялічваецца колькасць ДТЗ. Аварыі маюць месца з-за няправільнай ацэнкі кіроўцамі сітуацыі, якая склалася. Пры высокай інтэнсіўнасці руху любая памылка, няхай гэта будзе парушэнне правілаў абгону або хуткаснага рэжыму, немінуча вядзе да бяды.
З мэтай павышэння бяспекі дарожнага руху і недапушчэння здарэнняў з удзелам аўтобусаў, якія выкарыстоўваюцца для перавозкі пасажыраў, з 22 па 28 красавіка 2019 года Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць прафілактычную акцыю па кантролі за выкананнем кіроўцамі і службовымі асобамі арганізацый дзейнасці, звязанай з перавозкай пасажыраў.
Выконвайце Правілы дарожнага руху! Будзьце ўважлівыя і асцярожныя на дарозе!