Нягледзячы на адзначанае ў бягучым годзе ў параўнанні з аналагічным перыядам 2018 года зніжэнне колькасці дарожна-транспартных здарэнняў па віне нецвярозых кіроўцаў, па-ранейшаму актуальнай застаецца праблема кіравання транспартнымі сродкамі асобамі, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага або наркатычнага ап'янэння, пра што сведчаць здарэнні, зарэгістраваныя ў бягучым годзе.

Здарэнні, здзейсненыя кіроўцамі ў стане ап'янэння, адрозніваюцца высокай ступенню цяжкасці наступстваў, а таксама выклікаюць вялікі грамадскі рэзананс.
Станам алкагольнага ап'янэння лічыцца наяўнасць абсалютнага этылавага спірту ў крыві або ў выдыханым паветры ў канцэнтрацыі 0.3 і больш праміле або наяўнасць пар абсалютнага этылавага спірту ў канцэнтрацыі 150 і больш мікраграмаў на адзін літр выдыханага паветра.
Нараўне з яздой у нецвярозым стане дакладна такому пакаранню падлягаюць:
- кіраванне транспартным сродкам пад уздзеяннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў.
- перадача кіравання транспартным сродкам асобе, якая знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янэння або пад уздзеяннем наркотыкаў.
- адмова ад праходжання праверкі (асведчання) на прадмет вызначэння стану алкагольнага ап'янэння або стану, выкліканага наркотыкамі.
Памер штрафу ўстанаўліваецца зыходзячы з базавай велічыні і складае ад 50 да 100 базавых велічынь. Акрамя штрафу прадугледжана пазбаўленне права кіравання транспартам, а асобе, якая не мае права кіравання – пазбаўленне права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі, тэрмінам на 3 гады.
Таксама падлягае пакаранню ўжыванне кіроўцам алкагольных, слабаалкагольных напояў або піва, наркотыкаў, пасля падачы супрацоўнікам органаў унутраных спраў сігналу аб спыненні транспартнага сродку альбо пасля здзяйснення ДТЗ, удзельнікам якога ён з'яўляецца, да праходжання праверкі (асведчання) на прадмет вызначэння стану алкагольнага ап'янэння альбо стану, выкліканага наркотыкамі.
Паўторнае на працягу 1 года кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янэння, цягне крымінальную адказнасць. Пры гэтым транспартны сродак падлягае канфіскацыі.
Па стане на 20.09.2019 года супрацоўнікамі АДАІ Лепельскага РАУС спынена 78 фактаў кіравання кіроўцамі транспартнымі сродкамі ў стане ап'янэння, з іх 5 – паўторна.а цягам года.
У мэтах арганізацыі эфектыўнасці работы па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху, у межах мерапрыемстваў месячніка бяспекі дарожнага руху з 23 па 29 верасня 2019 года будзе праведзены комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне і спыненне фактаў кіравання транспартнымі сродкамі асобамі, якія знаходзяцца ў стане ап'янення.