Галоўнай мэтай дадзенага мерапрыемства з'яўляецца папярэджанне і прафілактыка дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму. Прафілактычная акцыя заклікана прыцягнуць усеагульную ўвагу да праблемы забеспячэння бяспекі дзяцей на дарозе, павысіць узровень адказнасці бацькоў і кіроўцаў.

Галоўнай мэтай дадзенага мерапрыемства з'яўляецца папярэджанне і прафілактыка дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму. Прафілактычная акцыя заклікана прыцягнуць усеагульную ўвагу да праблемы забеспячэння бяспекі дзяцей на дарозе, павысіць узровень адказнасці бацькоў і кіроўцаў.

За мінулы перыяд 2020 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці адбылося 23 дарожна-транспартных здарэння з удзелам непаўналетніх. У жнівень мінулага года было зарэгістравана 22 ДТЗ з удзелам дзяцей.

У дні акцыі аўтамабілі ў светлы час сутак павінны перамяшчацца з уключаным блізкім святлом фар (п.166.9 ПДД). Асаблівая ўвага будзе надаляцца захаванню кіроўцамі хуткаснага рэжыму, правілаў праезду пешаходных пераходаў і бяспечнай перавозкі дзяцей.

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае кіроўцаў быць максімальна ўважлівымі пры руху паблізу дзіцячых устаноў, праездзе нерэгулюемых пешаходных пераходаў, прыпынкаў транспарту і ў дварах.

Паважаныя бацькі! Не забывайце нагадваць сваім дзецям нескладаныя правілы бяспечных паводзін на вуліцах і дарогах. Дамагайцеся, каб захаванне Правілаў дарожнага руху ўвайшло ў звычку і стала нормай паводзін на вуліцы. І не парушайце ПДР самі, дзеля бяспекі сваіх дзяцей. Памятайце, што дзеці да 12 гадоў павінны знаходзіцца ў дзіцячым утрымліваючым устройстве, якое адпавядае іх вазе і целаскладу. Выключэнне складае толькі той выпадак, калі рост дзіцяці складае больш за 150 см. Утрымліваючае устройство і рамень бяспекі (якім павінны быць прышпілены ўсе пасажыры) больш чым на 80% дазволяць захаваць жыццё пры трапленні ў ДТЗ.

Беражыце дзяцей і памятайце, што яны заўсёды глядзяць на вас. Не баяцца, не ведаюць небяспекі. Проста паўтараюць. Будзьце годным прыкладам свайму дзіцяці.

Вадзім Седзін, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ РАУС, маёр міліцыі