Нягледзячы на адзначанае ў студзені бягучага года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2018 года зніжэнне колькасці дарожна-транспартных здарэнняў па віне нецвярозых кіроўцаў, па-ранейшаму актуальнай застаецца праблема кіравання транспартнымі сродкамі асобамі, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага або наркатычнага ап'янэння.
Колькасць праміле ў нецвярозых кіроўцаў сустракаецца самае рознае. За рулём аказваюцца і тыя, хто раніцай едзе пасля начной вечарынкі, і тыя, хто ў момант сустрэчы з інспектарам не ў стане паставіць нават подпіс у пратаколе. Затое адгаворкі падобныя ў многіх: трэба пераставіць машыну, даехаць да дома ці крамы. Некаторыя прызнаюцца, што за руль селі ў такім стане з-за канфлікту дома. Трапляюцца на дарозе і кіроўцы ў стане наркатычнага ап'янэння. Прычым, здарэнні, здзейсненыя кіроўцамі ў стане ап'янэння, адрозніваюцца высокай ступенню цяжкасці наступстваў, а таксама выклікаюць вялікі грамадскі рэзананс.
ДАІ нагадвае: за кіраванне аўтамабілем у стане алкагольнага або наркатычнага ап'янэння, альбо перадачу права кіравання асобе, якая знаходзіцца ў такім стане, а таксама адмову ад праходжання асведчання, прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення права кіравання на тры гады і штрафу ад 50 да 100 базавых велічынь. За паўторнае аналагічнае парушэнне на працягу года пагражаюць крымінальная адказнасць і канфіскацыя аўтамабіля незалежна ад права ўласнасці.
Дзяржаўтаінспекцыя заклікае не заставацца абыякавымі да праблемы «п'янага кіравання» грамадзян. Калі вы сталі відавочцам таго, што транспартным сродкам кіруе кіроўца ў стане ап'янэння або на праезнай частцы знаходзіцца п'яны веласіпедыст або пешаход, неадкладна паведаміце пра гэта па нумары 102 (званок бясплатны з любога аператара).
Памятайце, што ваша свядомасць можа ўберагчы чыёсьці жыццё!
З 25 лютага па 3 сакавіка 2019 года Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць комплекс мерапрыемстваў па папярэджанні ДТЗ з удзелам нецвярозых кіроўцаў
26.2.20190 праглядаў